общество Беларусь

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Адбываецца барацьба паміж дабром і злом

Тадэвуша Кандрусевіча апублікаваў сайт catholic.by:- Глыбокапаважаныя Эксцэленцыі, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры.У сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі, а таксама з працягам вельмі небяспечнага грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне, я звяртаюся да вас з просьбай 8 снежня 2020 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, ва ўсіх касцёлах і капліцах пасля кожнай святой Імшы прачытаць Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.З даўніх часоў вядомы пабожны выраз: Ad Іesum per Mariam — «Да Езуса праз Марыю».

З верай у дапамогу Марыі звернемся да Яе, каб Яна выпрасіла ў свайго Сына, Міласэрнага Езуса, для ўсіх нас і для нашай Бацькаўшчыны ласку спынення пандэміі.

DMCA