Белоруссия самит школы Белоруссия

Тадэвуш Касцюшка: вялікі ліцвін і змагар за незалежнасць

Тадэвуш Касцюшка сябраваў з Джорджам Вашынгтанам і Томасам Джэферсанам, быў узнагароджаны найважнейшым ордэнам ЗША, атрымаў пажыццёвую пенсію і зямлю, але ў 1784 годзе вярнуўся на Радзіму, дзе яму не знайшлося месца, піша novychas.online.Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў 1746 годзе на тэрыторыі Беларусі ў небагатай сям’і Людвіка і Тэклі.Да сёння, нягледзячы на значную колькасць даследаванняў пра вялікага «ліцвіна», як ён сябе ідэнтыфікаваў, застаюцца спрэчкі наконт месца і даты яго нараджэння: фальварак Мерачоўшчына Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён) або Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер Жабінаўскі раён); 30 лістапада 1745 або 4 лютага 1746 года.

Нават вера — уніяцтва або каталіцтва, нададзеная яму напачатку, выклікае пытанні. Аднак дакладна вядома, што 12 лютага 1746 года Касцюшка быў ахрышчаны ў Косаўскім касцёле.НавучаннеДа дзевяці гадоў Тадэвуш атрымліваў хатнюю адукацыю, пасля чаго яго аддалі ў піярскую школу мястэчка Любешаў Пінскага павета.

DMCA