Беларусь

Арцыбіскуп Кандрусевіч у нядзелю наведае Магілёў

Тадэвуш Кандрусевіч наведае Магілёў, дзе памоліцца з мясцовымі вернікамі і сустрэнецца з духавенствам Магілёўскага рэгіёну, піша catholic.by.Па запрашэнні Біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, арцыпастыр узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў інтэнцыі падзякі Богу за 75 гадоў жыцця і за вяртанне на радзіму.Сустрэча іерарха з вернікамі Магілёўшчыны таксама стане выразам яго удзячнасці ім за малітоўную падтрымку ў цяжкі час выгнання.Пачатак святой Імшы ў 11.00.Увечары ў парафіі святога Антонія адбудзецца сустрэча Ганаровага Мітрапаліта з духавенствам Магілёўскага рэгіёну на чале з біскупам.

DMCA