происшествия общество дети и родители

Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся за ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы

Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) і ўсклаў кветкі да звана Нагасакі на прыкасцёльным цвінтары, піша catholic.by.Падчас Эўхарыстыі іерарх разам з парафіяльнай супольнасцю маліўся за ўсіх, хто загінуў і пацярпеў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.У IV Велікодную нядзелю Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця, таму ў прамоўленым Божым слове арцыбіскуп напачатку засяродзіўся на евангельскім вобразе Добрага Пастыра, які рупліва клапоціцца пра свой статак.Іерарх нагадаў, што ў біблейскім значэнні слова пастыр азначае не толькі пастуха.

DMCA