закон самит Беларусь

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Cупольна адбудуем Будслаўскую святыню

Тадэвуш Кандрусевіч наведаў гродзенскую парафію Святога Духа ў мікрараёне Альшанка. У дзень парафіяльнага фэсту іерарх удзяліў групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі, піша сайт catholic.by.Звяртаючыся да вернікаў Гродзеншчыны, арцыбіскуп Тадэвуш, між іншым, узгадаў пажар у Будславе і падзякаваў за ахвяраванні на адбудову нацыянальнага санктуарыя.

Арцыпастыр нагадаў пра супольную адказнасць за захаванне сакральнай спадчыны:«Гэта выклік кожнаму з нас, а таксама знак нашай хрысціянскай тоеснасці.

DMCA