Беларусь

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Магілёве: Неабходна лячыць нашу хворую краіну

Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Магілёў, дзе памаліўся з мясцовымі вернікамі і правёў сустрэчу з духавенствам Магілёўскага рэгіёну, піша catholic.by.Па запрашэнні Біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, у пятую Звычайную нядзелю арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў інтэнцыі падзякі Богу за 75 гадоў жыцця і за вяртанне на радзіму.Сустрэча іерарха з вернікамі Магілёўшчыны стала таксама выразам яго удзячнасці ім за малітоўную падтрымку ў цяжкі час выгнання.У прамоўленай на Імшы гаміліі арцыпастыр напачатку звярнуў увагу на тое, што літургічныя чытанні пятай Звычайнай нядзелі.

DMCA