Арцыбіскуп Кандрусевіч у Браславе: Сёння асабліва важна ісці наперад з Богам, для якога няма нічога немагчымага
catholic.by. Галоўную адпустовую цэлебрацыю ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.На пачатку Эўхарыстыі гасцінны гаспадар біскуп Віцебскі Алег Буткевіч нагадаў, што на працягу аднаго тыдня Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ўжо ў другі раз моліцца ў Віцебскай дыяцэзіі.
У мінулую нядзелю арцыбіскуп Кандрусевіч разам з вернікамі Валкалаты святкаваў 600-годдзе іх парафіі і 150-годдзе з моманту пабудовы цяперашняга касцёла.Біскуп Алег шчыра прывітаў шматлікіх сабраных на святой Імшы вернікаў, а таксама тых, хто духоўна да іх далучыўся дзякуючы адразу дзвюм прамым трансляцыям — на Радыё Марыя і на партале catholic.by.
charter97.org