Першы хакеіст зь Беларусі ў НХЛ праз 76 год пасьля ад’езду наведаў родную вёску

Як хлопец з Налібак згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету. Джону (Яну) Мішуку, першаму ўраджэнцу Беларусі, які згуляў у НХЛ, 79 год.

У вайну немцы спалілі ягоную родную вёску Налібакі. Далей былі эміграцыя ў Канаду і шлях да НХЛ. У чэрвені хакеіст-легенда ўпершыню прыехаў на радзіму, пiша «Радыё Свабода». Вёску спалілі, сям’ю вывезьлі ў Нямеччыну Цяпер на месцы, дзе стаяла хата Джонавых бацькоў, — чыстае поле.

DMCA