самит опера Большой театр

З нагоды юбілея Уладзіміра Караткевіча Вялікі тэатр Беларусі 1 снежня пакажа оперу «Сівая легенда»

Вялікі тэатр Беларусі далучаецца да шматлікіх імпрэз, праектаў, праграм, выстаў, якія ладзяцца ў музеях, бібліятэках, кінатэатрах, галерэях да 90-годдзя з дня класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. 1 снежня гледачы пабачаць сапраўдны шэдэўр нацыянальнай оперы – «Сівую легенду» Дзмітрыя Смольскага.

На сцэне паўстане Магілёў XVII стагоддзя. «Гэта опера – адна з лепшых і арыгінальных у Вялікім», – пішуць музыкальныя крытыкі пра «Сівую легенду», лібрэта да якой напісаў сам Уладзімір Караткевіч.XVII стагоддзе – час непрыступных замкаў, паляванняў, нобіляў, радавітых шляхціцаў… І ўсё ж такі гэта гісторія – пра каханне, якое вышэй за ўсё і пра якое ствараюцца легенды…1 снежня на сцэне беларускага Вялікага – зоркі оперы Аксана.

DMCA