Белоруссия магия самит сад и огород Белоруссия

«Вялікі эўрапейскі гуманіст»: у гарадах Эўропы адслужылі імшу за Скарыну

«Радыё Свабода».Нагодай для імшаў у розных гарадах Эўропы стаў абвешчаны Літвою Год Францішка Скарыны. У 1522 годзе Скарына выдаў у Вільні «Малую падарожную кніжку».Службы дзеля ўшанаваньня беларускага першадрукара адбыліся сёньня ня толькі ў Празе, дзе Францішак Скарына пражыў частку свайго жыцьця, але і ў іншых гарадах Эўропы: Менску і Полацку, Вільні, Варшаве і італьянскай Падуі, дзе ён вывучаў мэдыцыну.Імшу ў чэскай сталіцы цэлебраваў архібіскуп Прагі, прымас Чэхіі, кардынал Дамінік Дука.

Багаслужба адбылася ў базыліцы сьвятых Пятра і Паўла ў гістарычным праскім раёне Вышаград, дзе побач з касьцёлам пахаваныя выбітныя чэскія дзеячы — пісьменьнік Карэл Чапэк, кампазытары Антанін Дворжак і Бэдржых Сьметана, мастак Альфонс Муха.Сваё казаньне кардынал Дука прысьвяціў Францішку Скарыну і значнасьці яго асобы для гісторыі Эўропы.

DMCA