Белоруссия Беларусь Белоруссия

Польскія дыпламаты наведалі ў Беларусі польскія вайсковыя могілкі і нацыянальныя мемарыялы

«Радыё Польшча».Сёлета пасольствам запланавана дзевяць маршрутаў у межах Мінскай консульскай акругі. Свае паездкі арганізуюць таксама Генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Гродне.У аўторак польскія дыпламаты наведалі Стоўпцы, Новы Свержань, Нясьвіж і Ужанку.

Другая група накіравалася на поўнач Беларусі, пад Глыбокае, Браслаў, Мёры і Відзы. У мінулыя выходныя дыпламаты прыбіралі магілы ў Налібоцкай пушчы.Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі падкрэсліў, што «гэтыя паездкі – гэта таксама магчымасць сустрэцца з польскай меншасцю і духавенствам».«Мы стараемся падтрымліваць кантакт з тымі, хто штодзённа апякуецца польскімі мемарыяльнымі месцамі, і дзякуем ім за гэта», – сказаў дыпламат.Кожныя польскія могілкі ці мемарыял у Беларусі маюць сваю гісторыю і адметнасць.

DMCA