Былы настаяцель храма на мяжы Беларусі і Украіны: Сёння БПЦ — таталітарная секта
Пятра Пракапцова. Хоць чуткі пра тое, што адносіны з арцыбіскупам Стэфанам у яго, мякка кажучы, не складваюцца, хадзілі даўно.
Па словах вернікаў, архірэй не раз спрабаваў знайсці падставу, каб прыбраць настаяцеля ў Прыбытках. І, мяркуючы па ўсім, «удалы выпадак» усё ж падгарнуўся, пiша «Штодзень».Днямі ўжо былы настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў Прыбытках запісаў відэа, у якім шчыра распавёў пра прычыны свайго сыходу, пра тое, што на яго вачах адбывалася ў першыя дні ваеннага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіну, і пра тое, што на самой справе цяпер адбываецца ўнутры БПЦ Маскоўскага Патрыярхату.Пра пачатак вайны: «У першыя дні расейскага ўварвання вайсковая тэхніка праходзіла праз наш прыход»Мясцовыя прыхаджане ў курсе: Пётр Пракапцоў, які быў настаяцелем прыходу амаль 20 гадоў з першых дзён вайны вельмі востра ўсведамляў агрэсію Расеі супраць Украіны.
charter97.org