Дырэктарка «Белсата» просіць польскія СМІ падтрымаць калегаў у Беларусі

Агнешка Рамашэўска-Гузы звярнулася да польскіх журналістаў з просьбай аб салідарнасцi. Яна просіць таксама паведамляць пра чарговую хвалю ўзмацнення рэпрэсій супраць беларускіх журналістаў, у прыватнасці журналістаў «Белсату», паведамляе «Польскае радыё».У сваёй заяве Агнешка Рамашэўска-Гузы напісала, што з 1994 года, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, не назіралася настолькі вялікая актыўнасць беларускага грамадства.- Тысячы людзей выходзяць на вуліцы, каб падпісаць лісты падтрымкі канкурэнтам «прэзідэнта», які займае гэтую пасаду ўжо 26 гадоў(…) Пра рост сацыяльнай напружанасці перад надыходзячымі прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня паведамляюць незалежныя СМІ, якія вяшчаюць непасрэдна з выбарчых акцыяў», - тлумачыць галоўны рэдактар тэлеканала.

DMCA