культура история традиции

Габелен на старажытных кроснах і птушкі з беларускага золата. Як зберагаюць творчае багацце Гродзеншчыны

Нітачка да нітачкі, думка да думкі Леташні год для вядучага метадыста па выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і адначасова адмысловага майстра па ткацтве Юліі Барадзіной выдаўся асабліва плённым.

Дзяўчына літаральна за пяць месяцаў стала ледзь не мясцовай знакамітасцю! І ўсё гэта дзякуючы маштабнаму габелену “Гісторыі жывая ніць”, да вырабу якога ёй пашчасціла далучыцца ў межах аднайменнага праекта, рэалізаванага метадычным цэнтрам.

DMCA