Белоруссия Гомель самит школы курс Белоруссия Гомель

Палута Бадунова: «жалезная ледзі» беларускага нацыянальнага руху

«Салідарнасць» працягвае расказваць пра выбітных беларускіх жанчын, якія ўпісалі свае імёны ў гісторыю.Палітык, «жалезная ледзі» беларускага нацыянальнага руху, прамая і палкая першая незалежніца, з аўтарытэтам якой лічыліся вядомыя палітыкі-мужчыны.

І разам з тым — нешчаслівая ў асабістым жыцці, самаахвярная жанчына, якую зламаў не пераслед польскіх і савецкіх уладаў, а зняверанне і здрада былых паплечнікаў.Сярод тых, хто ў 1918 годзе падпісваў устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, яна была адзінай жанчынай. Палута Бадунова вядомая нашчадкам як публіцыстка, міністарка ва ўрадзе БНР, сакратарка партыі беларускіх эсераў, дысідэнтка і ахвяра рэпрэсій 1930-х гадоў.…Дзяўчынцы, якая ўбачыла свет у сям’і мяшчанаў 7 верасня 1885 года ў Новабеліцы, прадмесці павятовага Гомеля, далі імя Пелагея.

DMCA