Трагічная love stoty. Чаму 90 гадоў таму жонка папулярнага беларускага палітыка не з'ехала з ім у СССР
Пачнем з фотаздымка, на якім — наша гераіня ў юнацтве. Розум, гожасць… Вера Андрэеўна Ніжанкоўская нарадзілася 8 лютага 1901 года ў спадчынным маёнтку Калісберг бліз Радашковіч у сям'і вядомага гісторыка, збіральніка, заснавальніка Мінскага царкоўна-археалагічнага музея Андрэя Канстанцінавіча Сніткі.
Сям’я мела свой дом і ў Мінску на вуліцы Праабражэнскай, а пасля Вясёлай. З уражанняў свайго мінскага дзяцінства аўтарка ўспамінаў пакінула адзін вельмі цікавы эпізод. «Да 1911 года наш дом быў на Праабражэнскай вуліцы (Інтэрнацыянальная).
news.tut.by