культура магия шоу-бизнес

Альбомы беларускага рок-гурта Ulis з'явіліся на лічбавых пляцоўках

У сераду, 22 ліпеня, на лічбавых пляцоўках адбылося афіцыйнае лічбавае перавыданне пяці класічных альбомаў гурта Ulis: ад дэбютнага «Чужаніца» (1989) да апошняга на гэты момант дыска «Люстэрка» (2003).Ulis — беларускі рок-гурт, які быў заснаваны ў 1988 годзе шэрагам былых удзельнікаў гурта «Бонда».

На пачатку 90-х калектыў быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Альбомы Ulis выдаваліся ў Маскве і Варшаве, музыкі гралі канцэрты ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Францыі, Эстоніі ды іншых краінах Еўропы.Цягам часу шмат разоў змяняліся склад гурта і гучанне, але калектыў заўжды заставаўся выбітным прадстаўніком беларускай альтэрнатыўнай музыкі, які паўплываў на наступныя пакаленні айчынных рок-выканаўцаў.

DMCA