Белоруссия культура Беларусь Дом и интерьер Белоруссия

«Я трапіла ў іншую рэальнасць. Алесь быў вельмі просты і шчыры»

Анастасія падзялілася з ex-press.live успамінамі пра сустрэчу з беларускім мастаком Алесем Пушкіным, які пакінуў гэты свет 11 ліпеня.«Ва ўсім адчувалася душа творчага чалавека і энергія клапатлівай гаспадыні»— Я бачыла ўжывую Алеся аднойчы, але мне хапіла і гэтага, каб зразумець наколькі моцная асоба перада мной.

Я трапіла ў іншую рэальнасць. Алесь быў да вар'яцтва просты і шчыры. У добрым сэнсе. Заўсёды размаўляў на беларускай мове.Дзяўчына пазнаёмілася з ім 4 гады таму, калі прыехала на святкаванне Купалля ў Бобр.— Гэта былі неверагодныя два дні спакою, радасці і асалоды ад дотыку да народных традыцый, культуры і прыроды.

DMCA