Белоруссия культура семья самит курс Беларусь Белоруссия

Польская перакладніца Яанна Бэрнатовіч: Вытрывучасьць беларускай мовы ў вельмі неспрыяльных абставінах — гэта проста цуд

Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому». Яе пераклала Яанна Бэрнатовіч. Яна разважае пра перакладніцкі выбар, зацікаўленьне беларускай літаратурай і мовай, меркаваньні пра будучыню беларускай культурнай прасторы ды сэрца, пакінутае на берагах Нёмана, паведамляе «Радыё Свабода».«Да перакладаў Быкава я дасьпявала 10 гадоў»— Чаму з багатай творчай спадчыны Васіля Быкава вы выбралі менавіта «Доўгую дарогу дадому»?— Калі я купіла «Доўгую дарогу дадому» ў 2006 годзе ў Менску, я яшчэ ня вельмі добра ведала беларускую мову і літаратуру.

Але ўсьведамляла, што Быкаў — выдатны пісьменьнік, і хацела пазнаёміцца зь ягонай аўтабіяграфіяй. Варта падкрэсьліць, што гэта было неўзабаве пасьля ягонай сьмерці ў 2003-м, калі Быкаў прысутнічаў у польскай культурнай прасторы.

DMCA