иваново высшее образование среднее образование Брестская область

Выпускніца з Іванава здала на сто балаў ЦТ па беларускай мове

Выпускніца чацвёртай гарадской школы Іванава Анастасія Жушма цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове здала на сто балаў, паведамляе Zarya.by.У кішэні Насці, якая марыць паступіць у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт на перакладчыцкі факультэт, ужо ёсць залаты медаль за поспехі навучання ў школе.

Максімальныя адзнакі можна яшчэ атрымаць па нямецкай мове і гісторыі Беларусі. Пакуль жа дзяўчына і яе блізкія радуюцца бліскучаму выніку здачы тэста па роднай мове.— Пачынаючы з першага класа, я ішла поруч з беларускай мовай.

DMCA