Беларусь

У Горадні і пасьля забароны сходаў сабраліся 15 тысячаў

«Радыё Свабода».Тысячы гарадзенцаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся на Савецкай плошчы. Некалькі чалавек аб’ядналі нацыянальны і дзяржаўны сьцяг на адным тронку.

Анархісты да бел-чырвона-белага сьцяга далучылі чорны.Многія падрыхтавалі ўласныя плякаты з надпісамі: «Досыць гвалту», «У нас ёсьць праца, мы прыйшлі сюды бясплатна», «Я табе не дарую», «Спыніце катаваньні».Было відаць рабочых у працоўнай форме, работнікаў «Гродна Азот», шмат сем’яў зь дзецьмі, раварыстаў.

DMCA