Белоруссия магия Беларусь Белоруссия

Старшыня Рады БНР: Надыходзіць нашае другое, пасьля 25 Сакавіка, вялікае нацыянальнае сьвята - 25 жніўня

Івонка Сурвіла зьвярнулася да суродзічаў, перадае «Радыё Свабода».«Надыходзіць нашае другое, пасьля 25 Сакавіка, вялікае нацыянальнае сьвята — 25 жніўня, — нагадвае Івонка Сурвіла. — Але замест таго, каб танчыць на вуліцах, як гэта ў маім дзяцінстве рабілі 14 ліпеня французы, ці радасна сьвяткаваць 1 ліпеня перад парлямэнтам у Атаве, як гэта робяць дзясяткі тысяч канадыйцаў, нашаму народу дазволена адзначаць толькі замену аднае акупацыі другою.Праз трыццаць гадоў пасьля таго, як Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце набыла канстытуцыйную сілу, народ наш працягвае жыць не ў сваёй вольнай дзяржаве, а пад ботам садыста, які ўжо 27 гадоў зьдзекуецца зь яго», — піша Івонка Сурвіла.Старшыня Рады БНР прапануе задумацца пра страчаныя.

DMCA