самит Беларусь

«А хварэць на гэты вірус забаронена ў іх»

Лявона Вольскага Саўка ды Грышка ўражаныя чарговай публікацыяй аўдыё, на якім нібыта размаўляюць высокія чыноўнікі, паведамляе «Радыё Свабода».Саўка:Латышонку как-та ЭйсмантПазваніла й гаварыт:— Што-та мне саўсем пагана,Паднакрыў мяне кавід.Грышка:Але так яна казала,Каб ня надта рэзаць слых,Бо ўзгадваць гэты вірусЗабаронена ў іх.Саўка:Савяшчаньне правадзіліЯны цэлых тры часы.Шэф то хмурыўся сярдзіта,То пасьмейваўся ў вусы.Грышка:Недзе там і падчапілаСакратарка свой кавід.Бо насіць на працы маскуЗабаронена ў іх.Саўка:Гаварыт ана: балеетПрэзідзенцкі ўвесь дварэц.І саму яе накрылаТак, што проста, блін, капец.Грышка:Што цяпер рабіць ёй, беднай?Як ня страціць нюх і слых?А хварэць на гэты вірусЗабаронена ў іх..

DMCA