Белоруссия хобби новости регионов Белоруссия

Рэстаўрацыя храмаў, праектаванне дамоў і суперсучасных інтэр’ераў. На што яшчэ здольны шчучынскі архітэктар Міхаіл Галабурда

Застаць Міхаіла Фёдаравіча ўдалося непасрэдна ў праектна-вышукальным аддзеле РУП ЖКГ, дзе ён працуе, хоць ягоная пасада архітэктара далёка не кабінетная.

У сваю прафесію М.Ф. Галабурда ішоў свядома і ўпэўнена. І хоць у роднай вёсцы Імянін Драгічынскага раёна не было на той час школы мастацтваў, аднак юнак паспяхова здаў і творчыя, і асноўныя экзамены на архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, расказвае dzyannica.by. – Першае рабочае месца ў якасці маладога спецыяліста чакала мяне ў Маладзечне, але хутка прызвалі ў армію, – распавядае Міхаіл. – Служыў у войсках супрацьпаветранай абароны каля Вільнюса.

DMCA