Белоруссия новости регионов Белоруссия

Рэквіем па вёсцы. Ля мемарыяла ў Зіняках прайшоў самотны мітынг у памяць землякоў, што згарэлі ў полымі Вялікай Айчыннай вайны

Тая студзеньская трагедыя  шчымліва пранізвае сэрцы і праз 78 гадоў. Не замесці снягам сцежкі памяці да мемарыяла на ўскрайку вёскі Зінякі.

Вось і на гэты раз да велічнай скульптуры гаротнай жанчыны з дзіцяткам на руках  прыехалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны і моладзь, прыйшлі мясцовыя жыхары, каб ушанаваць памяць 419 зінякоўцаў і 65 сялян з іншых вёсак, якіх 22 студзеня 1944 года фашысцкія карнікі зажыва спалілі у гумнах.

DMCA