культура школы новости гродно

Манументальны талент. Вядомы беларускі мастак і скульптар Уладзімір Церабун святкуе 75-гадовы юбілей

Сёння творчы шлях члена Белару­скага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і гана­ровага грамадзяніна горада Смаргоні налічвае дзесяткі работ станковага і манументальнага характару: ад скульптуры з мазаікай да кампазіцыі са шкла і метала...

Акрамя таго, на яго рахунку каля дваццаці выстаў. Пер­шая персанальная, дарэчы, прайшла ў Гродне ў 1986 годзе. Мемарыялы і скульптурныя кампазіцыі Уладзіміра Церабу­на ўпрыгожваюць многія гарады Беларусі: «Заўсёды на варце» і «Ветразь» – у Гродне, «Дрэва жыц­ця» – у Вялікай Бераставіцы, «Клёкат буслоў» – у Скідзелі, «Пайшлі ў бес­смяротнасць» – у Слоніме.

DMCA