люди самит

Беларускі космас

Нацыянальны маніфэст у дзясятках гарадоў сьветуНасамрэч, апошнія два тыдні — неверагодныя. Гэта адна з маніфэстных кульмінацый беларускай гісторыі найноўшага часу.Людзі, якія часта па многа гадоў жывуць за мяжой і даўно інтэграваныя ў іншаэтнічныя супольнасьці, а таксама тыя, хто прыехаў туды зусім нядаўна, пільна сочаць за падзеямі на Бацькаўшчыне, перажываюць за яе, востра адчуваюць патрэбу перамен, якія зрабілі б іх родную краіну свабоднай і справядлівай.Гэтыя людзі гавораць на розных мовах, у іх розныя палітычныя густы, яны па-рознаму разумеюць правы чалавека і правы мяншыняў, па-рознаму глядзяць на сьвет і падзеі, якія ў ім цяпер адбываюцца.Але гэтыя людзі зьнітаваныя і навечна злучаныя ня толькі фактам свайго нараджэньня ў краіне пад.

DMCA