Белоруссия культура самит Беларусь Белоруссия

Частка гісторыі беларускай культуры: сёлета стогадовы юбілей святкуе выдавецтва «Беларусь»

З нагоды юбілея ў мінскай кнігарні «Светач» арганізавана выстава, якая будзе працаваць да канца лютага: тут прадстаўлены кнігі выдавецтва «Беларусь» з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі і сучасныя выданні.Са з’яўленнем першага выдавецтва «Беларусь» пачалося не толькі кнігадрукаванне, але і кнігавыдавецтва, была праведзена сваеасаблівая мяжа паміж паліграфіяй і выдавецкай справай.Пастанова ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года «Аб стварэнні Дзяржаўнага выдавецтва БССР» – адно з самых важных і знакавых рашэнняў.

Але ў яго ёсць і перадгісторыя.У Мінску кнігадрукаванне пачалося ў 1790 годзе, у друкарні базыльянскага манастыра, якая з 1795 года стала Мінскай губернскай друкарняй.

DMCA