Белоруссия МТС магия самит Белоруссия

Францішак Жылка: Беларускi народ заўсёды будзе дамагацца вольнасці і свабоды

Францішку Жылку варта было б прысвоіць ганаровае званне акадэміка млыназнаўства. Мала таго, што ён аднавіў стары млын у родным мястэчку Жодзішкі на Смаргоншчыне, дык яшчэ і напісаў кнігу «Млыназнаўства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць», якая была нядаўна прэзентавана ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Выхад кнігі супаў з 70-годдзем аўтара, з якім «Народная воля» пагутарыла не толькі пра яго захапленне старымі млынамі.– Спадар Францішак, адкуль у вас, паспяховага прадпрымальніка, такая цікавасць да старых млыноў?– Ну, я ўсё ж па адукацыі інжынер-механік, скончыў у свой час Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

DMCA