музыка

«Бяжы, бяжы таракан!»

Ксенія Тарасевіч, суарганізатарка і заяўнік маніфестацыі пагаварыла з «Радыё Рацыя»:– Мы вырашылі арганізаваць гэтую акцыю, калі пабачылі як шмат людзей зараз выходзіць у Варшаве, Кракаве, Беластоку ды іншых гарадах ледзь не па ўсім свеце, каб выказаць салідарнасць і падтрыманне тым падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі: затрыманні, арышты, крымінальныя справы супраць людзей.Дэманстрацыя прайшла згодна з эпідэміялагічнымі патрабаваннямі ў атачэнні паліцыі, якая назірала і ахоўвала акцыю.

Амаль трэць ад прысутных склалі Палякі. Пераважная большасць – працоўная моладзь ды студэнты. На працягу гадзіны адбыліся выступы вядоўцаў, гучныя патрабаванні натоўпу і лозунгі: «Вызваляй!», «Верым, Можам, Пераможам», «Run run таракан!».

DMCA