музыка Беларусь нео

Вулічны музыка: Пасля 9 жніўня музычныя ўпадабанні беларусаў істотна змяніліся

Аляксей Нябоська мае юрыдычную адукацыю, але працуе кіроўцам аўтобуса. Праўда, гэтая праца не прыносіць вялікіх прыбыткаў, і хлопец стаў вулічным музыкам: спявае і грае на гітары для гараджан.Пасля падзеяў, звязаных з наступствамі прэзідэнцкіх выбараў, музычныя ўпадабанні ягоных слухачоў істотна змяніліся, кажа «Радыё Рацыя» музыка:– Раней прасілі: «Давай Круга», «давай Трафіма, «давай «Бутырку»!

А пасля 9-га жніўня: «Давай «Перамен», «давай «Разбуры турмы муры»… Густы змяніліся, прычым у звычайных віцебскіх кліентаў, таму што час такі … Песня «Перамен» стала папулярнай у патрэбны момант – тады была «перабудова», і гэта было актуальна.

DMCA