нео Конституционная реформа белорусы

Іван Пляхімовіч. НАРОД. У новай Канстытуцыі трэба напісаць пра беларусаў

Цяперашні Асноўны закон Беларусі не згадвае беларусаў — тытульную нацыю рэспублікі. Гэты недахоп трэба выправіць. Канстытуцыя замацоўвае прынцыпы роўнасці нацыянальных супольнасцей і свабоднага развіцця іх культур (артыкулы 14 і 15), прадугледжвае прыняцце законаў аб правах нацыянальных меншасцей (пункт 2 часткі першай артыкула 97).

А як жа быць з нацыянальнай большасцю?84,9% жыхароў нашай краіны — беларусы. Іх абсалютная колькасць у насельніцтве рэспублікі складае амаль 8 млн чалавек.У беларускай дзяржаве не ажыццяўляецца нацыянальная палітыка (яе не трэба блытаць з нацыяналізмам), гіне нацыянальная мова, насаджаецца неаб’ектыўны погляд на гісторыю.

DMCA