закон мозг

Вольга Мікалайчык расказала пра катаванні ў турме на Акрэсьціна

Вольга Мікалайчык выйшла на волю пасьля месяца арышту, які атрымала за ўдзел у выбарчых пікетах 30 траўня і 7 чэрвеня.З 30 сутак арышту 22 дні актывістка прабыла ў карцары, астатнія ў агульнай камэры.

Вольга Мікалайчык расказала «Радыё Свабода» пра карцар, вошай і стаўленьне да палітычных арыштантаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ў Ізалятары часовага ўтрыманьня (абедзьве ўстановы знаходзяцца побач у завулку Акрэсьціна ў Менску).Такое ўжо даводзілася чуць ад іншых актывістаў, якія пабывалі на Акрэсьціна ў чэрвені — што іх зьмяшчалі ў карцар бяз нават фармальнай прычыны.

DMCA