Дашкевіч: «За пяць гадоў у турмах я такога не бачыў - на Акрэсціна катуюць людзей, пра гэта трэба крычаць»
Грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, якія ён адбываў на Акрэсціна і ў Баранавічах. У каментары для «Нашай Нівы» Зміцер падзяліўся сваімі ўражаннямі.«Мяне падвяло жаданне перакусіць.
Калі я выйшаў з „Макдональдса“, то адразу пад’ехалі дзве „Джылі“, адкуль выскачылі шасцёра байцоў нейкага падраздзялення. Усё гэта было невыпадкова — як толькі мяне затрымалі, то адзваніліся палкоўніку: „Задача выкананая“.
news.tut.by