Минск книги пожары Гродно Минск

«Ваш грэшнік Васіль-касы». Невядомыя лісты Караткевіча да Быкава

Сёння, 26 лістапада, споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Ці можна сказаць штосьці новае пра таго, пра каго сказана, здаецца, ужо ўсё?

Журналіст і вядомы даследчык літаратуры Сяргей Шапран знайшоў невядомыя лісты Уладзіміра Караткевіча да Васіля Быкава другой паловы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў.Сярод лістоў Васіля Быкава да Уладзіміра Караткевіча, што захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ёсць адзін дзіўны ліст без даты, у якім Быкаў не падобны да сябе:«Валодзя, даражэнькі, што здарылася?У чым гэта я правінаваціўся, каго я абараняю, за каго заступаюся — нічога не разумею.Пытаўся ў Аляксея — і ён не разумее.

DMCA