Белоруссия Беларусь Белоруссия

У Гомелі адкрылася выстава «Жывая спадчына Гомельшчыны»

«Провады русалкі», «Ваджэнне і пахаванне стралы», «Юраўскі карагод» – не, гэта не беларускія фантастычныя фільмы. Так названы арыгінальныя нацыянальныя абрады, пра якія можна даведацца на выставе «Жывая спадчына Гомельшчыны» ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці.  Выстава знаёміць з усёй нематэрыяльнай спадчынай Гомельскай вобласці, уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, са спадчынай, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЭСКА, і праводзіцца ўпершыню ў Гомелі і Гомельскай вобласці.

Сярод 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэспубліканскага значэння – каляндарныя абрады Веткаўскага, Гомельскага, Лельчыцкага і Хойніцкага раёнаў, а таксама традыцыя пакланення каменным крыжам

DMCA