Арцём Гоман: "Хачу размаўляць на роднай мове, таму што жыву ў незалежнай краіне"
Захапляецца гісторыяй роднай краіны, прапаноўвае самабытныя культурныя праекты ў Моладзевым парламенце і заўсёды размаўляе па-беларуску – вучань 10 класа СШ №28 г.Гродна Арцём Гоман напярэдадні Дня роднай мовы расказаў, чаму, на яго погляд, жыхары незалежнай краіны павінны шанаваць гучанне свайго беларускага слова.
Арцём сустракае гасцей у школьным этнаграфічным музеі сярод беларускіх рушнікоў з вышытым арнаментам. Хлопец прыемна ўсміхаецца і па-беларуску кажа: “Добры дзень”.
grodnonews.by