Белоруссия магия Беларусь Белоруссия

У Беластоку прайшла грэка-каталіцкая літургія па-беларуску

Яўген Усошын, паведамляе racyja.com.«Магчымасць маліцца па-беларуску, гэта вельмі важна і духоўна вяртае на Радзіму», прызнаецца адзін з удзельнікаў Святой літургіі.– Уражанні такія ўзнёслыя, таму што я будучы ў Беластоку, я ўпершыню менавіта на беларускай службе, бо раней праходзіла на ўкраінскай, але сёння ў нас адбылася свая родная літургія святая.

Я вельмі ўсцешаны гэтым, што магу і тут за мяжой сваёй бацькаўшчыны служыць Богу. Такое адчуванне, што быццам бы ў Маладэчне на сваёй літургіі, у сваёй парафіі быў.Службы на беларускай мове па грэка-каталіцкім абрадзе пры Украінскай царкве адбываюцца ў Беластоку раз на месяц.

DMCA