Белоруссия Беларусь Белоруссия

Беларусы Беластоку дамагаюцца імшы па-беларуску

«Радыё Рацыя».Імша па-беларуску ў беластоцкай базыліцы, між іншым, планавалася да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Але незадоўга да падзеі актывісты атрымалі адмову.Як кажа актывіст дыяспары Мечыслаў Навагродскі, на бліжэйшым тыдні ў курыю будзе адпраўлены ліст з пытаннямі наконт імшы: «Мы просім патлумачыць прычыны адмовы, але таксама будзем у гэтым лісце прасіць, каб дазволілі праводзіць імшу на беларускай мове.

Гэта вельмі патрэбна людзям, якія прыехалі з Беларусі, асабліва ў гэты год пасля выбараў. Яны, напрыклад, на польскай мове паслухаць імшу могуць схадзіць у любы касцёл і яе чуць, прысутнічаць на ёй.

DMCA