Лявон Вольскі адыграў канцэрт у Беластоку
Лявон Вольскі, разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем, адыгралі вялікі акустычны канцэрт у Беластоку. Выступ легендарнага беларускага музыкі прайшоў у дворыку Музея скульптуры імя Альфонса Карнага, паведамляе racyja.com .За больш чым паўтары гадзіны канцэрту Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski.
Музыка прызнаўся, што выступаючы што раз на Падляшшы, перажывае асаблівыя пачуцці:- Чуллівая публіка, родны Беласток. Усё вельмі класна.
charter97.org