Белоруссия Беларусь Белоруссия

Беларуска прайшла па канаце над Ціхім акіянам зь бел-чырвона-белым сьцягам

«Радыё Свабода».«Я спадзяюся, што камусьці ў Беларусі ад гэтага хаця б на хвілінку стане сьвятлей, — тлумачыць Катажына свой учынак. — Сьцяг пашылі ўсёй беларускай дыяспарай.

Як толькі спыталіся, адразу дзьве жанчыны прапанавалі дапамогу, запрасілі дахаты».Катажына фізык. «Мадэлюю плязму ўнутры порыстых матэрыялаў, у асноўным для мэдычнага ўжываньня», — кажа яна пра сваю працу.Яна зь Менску, у Аўстраліі вучылася, атрымала стыпэндыю і засталася ў дактарантуры.«„Хайлайнінг“ — гэта хобі» — кажа яна. — Адна з разнавіднасьцяў «слаклайнінгу» — хаджэньня па тросе на вышыні, але над паверхняй зямлі альбо вады.«Пра Беларусь думаю заўжды, — кажа дзяўчына. — Кладуся спаць па менскім часе, а ў Аўстраліі гэта ўжо ранак.

DMCA