Белоруссия санкции Беларусь Белоруссия

Ціханоўская ў Лондане заклiкала ўзмацнiць санкцый супраць рэжымаў Пуцiна i Лукашэнкi

Сьвятлана Ціханоўская правяла брыфінг для паслоў краін ЭЗ у Лёндане. 17 кастрычніка чакаецца яе выступ у парлямэнце Вялікай Брытаніі.У сваёй прамове перад дыпляматамі яна гаварыла пра неабходнасьць дапамагчы беларусам абараніць сваю краіну ва ўмовах сталага наступу на яе сувэрэнітэт з боку пуцінскага рэжыму пры папушчальніцтве і з дапамогай Лукашэнкі, пiша «Радыё Свабода».Ціханоўская на брыфінгу для паслоў краін ЭЗ у Лёндане 16 кастрычніка заявіла сярод іншага аб неабходнасьці сумесных дзеяньняў для вызваленьня палітвязьняў, аб прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці за перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць беларускага народу.Яна тлумачыла, што дэмакратычная Беларусь стане часткай вырашэньня праблемы — таму ўсяму сьвету мае сэнс дапамагчы дэмакратычнай супольнасьці ў яе барацьбе супраць саюзу двух дыктатараў.«Мы бачым, што Расея выкарыстоўвае сытуацыю на Блізкім Усходзе для эскаляцыі нападаў на Ўкраіну.

Гэтую ж сытуацыю Лукашэнка выкарыстоўвае для ўзмацненьня рэпрэсій супраць беларусаў, — заявіла Ціханоўская, — Калі мы хочам перамагчы тыранію, а менавіта Расею, нам варта пачаць з закрыцьця шчылін у санкцыях, папярэдзіўшы трэція краіны — Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу, што яны сутыкнуцца з наступствамі за дапамогу тыранам у абыходзе санкцый.

DMCA