Белоруссия Беларусь Белоруссия

Ціханоўская звярнулася да народа Украіны і прэзідэнта Зяленскага

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да народа Украіны і прэзідэнта Зяленскага. Зварот — па-беларуску і з канкрэтным пасланнем, што ўдзел беларусаў у вайне супраць украінцаў — воля не беларускага народа, а рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе «Наша Нiва».«Мы захапляемся вамі, дарагія ўкраінцы і спадар прэзідэнт.

Вашыя дзеянні — гэта ўзор адзінства кіраўніцтва дзяржавы і ўсёй нацыі. Мы ж, беларусы — супраць рэжыму, які ўжо здаў частку суверэнітэту нашай краіны, каб стаць часткай агрэсіі да вашай краіны.У атмасферы страху дзясяткі тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы з пратэстам пасля татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя.

DMCA