Белоруссия Беларусь Белоруссия

Старшыня Рады БНР заклiкала Зяленскага прыпыніць цкаваньне і абразы беларусаў ва украінскіх мэдыях

Івонка Сурвіла зьвярнулася зь лістом да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага, у якім выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў яго змаганьні за свабоду і незалежнасьць, паведамляе «Радыё Свабода».Нагадаўшы пра арышты сотняў удзельнікаў акцыі супраць вайны, якая 27 лютага прайшла па ўсёй Беларусі, Івонка Сурвіла зьвярнула ўвагу, што «цягам апошніх дзён у шматлікіх украінскіх мэдыях, сацыяльных сетках, а таксама сярод некаторых дзяржаўных пасадоўцаў назіраецца мэтанакіраванае цкаваньне і беспадстаўнае абвінавачваньне ўсяго беларускага народу ва ўдзеле ва ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны і патаканьні дзеяньням Расеі з боку рэжыму Лукашэнкі».Старшыня Рады БНР зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны з просьбай аб «спыненьні захадаў, скіраваных на аўтаматычнае атаясамліваньне беларусаў з нелегітымным рэжымам Лукашэнкі.

Мы просім Вас зьвярнуцца да чынавенства і мэдыя з тым, каб прыпыніць беспадстаўнае цкаваньне і абразы беларусаў, наўпроставае асацыяваньне беларускага народу з дыктатарам, а таксама нівэляваньне высілкаў беларусаў у іх шматгадовым змаганьні супраць рэжыму Лукашэнкі».«Таксама просім Вас нагадаць ім пра сталую падтрымку ўкраінскага народу з боку беларусаў у Вашым змаганьні за дэмакратыю, незалежнасьць і эўрапейскую будучыню.

DMCA