«Будзем партызаніць зь песьнямі»
«Радыё Свабода».«Праз 5 хвілін мужычок вярнуўся ў касьцюме мядзьведзя»Музыка Сяргей Башлыкевіч, лідэр гурту Leibonik, пачаў выступаць у дварах у канцы верасьня і ўжо адыграў каля 30 канцэртаў.
На дзіва, кажа Сяргей, пахаладаньне ня зьменшыла жаданьне людзей тусавацца ў дварах. Канцэрты адмяняюцца, толькі калі лье дождж.«Абсалютная большасьць людзей у дварах слухае цябе ўпершыню, і да таго ж ёсьць частка людзей, для якіх увогуле жывая музыка — гэта адкрыцьцё, таму што яны прывыклі слухаць Баскава, Кіркорава ў тэлевізары, а тут, аказваецца, можна на гітары граць і сьпяваць.
charter97.org