ЖКХ водоснабжение самит

Рыгор Кастусёў. ЛІНІЯ ФРОНТУ. А што будзе, калі зламаецца каналізацыя?

Цягам пяці дзён ні чыноўнікі Мінгарвыканкама, ні супрацоўнікі “Вадаканала”, ні спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі так і не далі ўцямнага прафесійнага адказу — што ж адбылося з вадой на самай справе ?Выказаныя імі здагадкі, што праблемы з якасцю вады маглі ўзнікнуць 24 чэрвеня з-за анамальнай спёкі і праводзімых напярэдадні рамонтных работ на вадаводзе № 3, выглядаюць як лепет дзіцяці перад бацькамі ў апраўданне за незнарок зламаную цацку.Складваецца ўражанне, што чыноўнікі не слухаюць прагноз надвор’я, раз не прынялі папяраджальных захадаў для забяспячэння нарматыўнай якасці вады.

Або можа ў мінулыя гады ў нашай краіне не назіралася такая спякота? Давайце прааналізуем з прафесійнага пункта гледжання, што і чаму.

DMCA