культура Дом и интерьер

"Фота знайшлі толькі на паштовай марцы". У Карэліцкім раёне аднавілі традыцыйны беларускі касцюм, які бытаваў тут больш за стагоддзе таму

Адным з асноўных накірункаў дзейнасці майстроў Карэліцкага Дома рамёстваў з’яўляецца аднаўленне народных рамёстваў: вышыўкі, саломапляцення, выцінанкі, ганчарства, лазапляцення і іншых, піша "Полымя".

У апошнія гады шмат увагі надаецца аднаўленню нацыянальнага строю раёна, які бытаваў тут у канцы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Аб гэтым гутарка з кіраўніком установы Юліяй БАЯРЭНКА. — Юлія Аляксандраўна, як з’явілася задумка аб аднаўленні нацыянальнага строю? — Мы вырашылі прадоўжыць пачатую раней працу па рэканструкцыі традыцыйнага беларускага касцюма нашага раёна.

DMCA