Беларусаў заклікаюць да агульнанацыянальнай малітвы
racyja.com.„Цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. Мы ўсё ясней усведамляем — разам з вызваленнем ад тыраніі нашай зямлі патрэбна духоўнае аздараўленне.
У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою”. Аўтары звароту прапануюць усім далучацца да супольнай малітвы кожны дзень а 21-й гадзіне, а таксама маліцца за Беларусь на богаслужэннях, асабліва ў пятніцу вечарам.Зварот да беларусаў запісалі: акцёр Павел Харлачнук, грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч, жонка палітвязня Паўла Севярынца – Вольга Севярынец, каталіцкі святар Вячаслаў Барок ды іншыя асобы..
charter97.org