Беларусь

Колькасць беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, павялічваецца

«Польскае радыё».Па словах прэс-сакратара Упраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка, 3/4 беларусаў, якія пасяляюцца ў Польшчы, складаюць людзі ва ўзросце да 40 гадоў:-Сярод грамадзянаў Беларусі, якія маюць віды на жыхарства, 64% – гэта асобы ва ўзросце 18-40 гадоў.

Дзеці і моладзь да 18 году жыцця складаюць крыху больш за 11%. Людзі вышэй за 40 гадоў – каля 25%. Мужчын крыху больш – гэта прыкладна 55% ад усёй групы.Большасць беларусаў пражывае ў наступных ваяводствах: Мазавецкае, Падляшскае, Любэльскае, Паморскае і Малапольскае.Большасць, крыху больш за 20 тысяч беларусаў, маюць дазвол на пастаяннае пражыванне.-Асновай іх выдачы было польскае паходжанне, наяўнасць карты паляка.

DMCA