Алена Талстая: У беларусаў выйсце толькі адно – перамога

«Радыё Рацыя» пагутарыла пра гэта з сустаршынёй Руху салідарнасці «Разам» Аленай Талстой.- На гэтым тыдні было 100 дзён беларускаму пратэсту.

Для Вас гэтыя 100 дзён чым сталі? - Як і для кожнага беларуса гэта, канешне, выпрабаванне. Таму што, дзе б мы не знаходзіліся, мы не можам быць па-за гэтымі працэсамі.Гэта і бяссонныя ночы, гэта з першых дзён пасля выбараў сувязь з блізкімі і сябрамі ў Беларусі, гэта калі ты ўвесь час на сувязі з Менскам, калі ты маніторыш каго затрымалі, хто на волі, каму нейкая дапамога патрэбна.

DMCA